Б э л я
Не!
Не сьціскайся так балюча, сэрца!
Мне
Ад яе няма куды падзецца.
Б’е
У вочы юнае цыганкі прыгажосьць
І працінае сэрца беднае наскрозь.
Яе сукенку, яе цела, ейны рух
Убачыў я — і навакольны сьвет патух.
Я
Калі гляджу на рухі пругкія яе,
Нібыта пекла ўжо засмоктвае мяне.
О, Люцыпар, дай мне наяве, а ня ў снах
Правесьці пальцамі па ейных валасах.
Вось
Прыгажосьць — загадкавая сіла.
Ёсьць
Ў ёй сонца бляск і змрок магілы.
Лёс
Падараваў спатканьне гэта мне знарок.
Відаць, што д’ябал нам сустрэцца дапамог.
І ўжо нябёсы не такія, як раней,
І немагчыма ўжо ня думаць пра яе.
Скрозь,
Скрозь боль і страх у мроях да яе лячу.
І ў Маткі Боскай аднаго прасіць хачу:
Гатовы я усё аддаць і пасьці ніц,
Каб дзьверы сэрца Эсмэральды адчыніць.
О!
Не глядзі ты ў вочы, нібы ночы,
Бо,
Бо адразу ты яе захочаш.
Хто
Яе пабачыць, той патрапіць у палон.
І для мяне ўжо мая клятва — не закон.
Яе сукенка, нібы вогнішча, гарыць.
І не магу ні думаць я, ні гаварыць.
Сто
Разоў гатовы здрадзіць я дзеля яе,
Маё сумленьне болей рады не дае.
Не перашкодзіць ані клятва, ані страх
Сарваць мне кветку ў Эсмэральдавых садах.
Калі гляджу на рукі пругкія яе,
Нібыта пекла ўжо засмоктвае мяне.
О, Люцыпар! Дай мне наяве, а ня ў снах
Правесьці пальцамі па ейных валасах.