Сам я з Ліды, вучуся ў Польшчы. Мінулы акадэмічны год я пражыў у інтэрнаце ў адным пакоі з хлопцам з іспанскага горада Сарагоса, які прыехаў у Польшчу па студэнцкім абмене.

У Еўропе кожны студэнт за час вучобы праводзіць год ці два ў розных замежных навучальных установах: для жыццёвага вопыту і моваў.
А сёлета я адправіўся да Гіерма ў госці і жыў у яго ў студэнцкім інтэрнаце.

Зайсці ў інтэрнат чужаку незаўважна немагчыма. У холе стаяць камеры назірання і сядзіць вахцёрка, якая памятае кожнага жыхара ў твар.

Вахцёрка як вахцёрка, але па іспанскай традыцыі пры знаёмстве абняла мяне, ветліва прывітала, бо ў інтэрнаце ўсё як бы па-сямейнаму,
і Гіерма ўжо заранёў яе папярэдзіў, што я прыеду і буду ночыць.

З майго сіняга пашпарта з надпісам «Рэспубліка Беларусь» перапісалі звесткі, і можна было ісці.

Супереўрарамонтаў тут няма, усё зроблена вельмі сціпла, але максімальна зручна. Будынак выкананы ў такім ключы, што пакой выкарыстоўваецца толькі для таго, каб там спаць. У ім толькі ложак, стол і шафа. Для ўсяго астатняга ёсць чытальная зала, для адпачынку — т.зв. living room, альбо па-іспанску salon, ёсць супольныя кухні й душавыя. Большасць часу студэнты бавяць акурат у салоне.

На кожным паверсе ёсць тэлефонная будка.

Калі да каго-небудзь з паверха звоняць, найбліжэйшая асоба падымае слухаўку і пачынае на ўсё горла раўсці: «Марыё!!!!!»
Пасля чаго з некаторых пакояў высоўваюцца галовы дзяўчат, якія перапытваюцца: «Марыя?». Выглядае гэта смешна і па-іспанску. Карацей, мясцовы перагаворны пункт.
Трапіў я ў Сарагосу пад Дзяды.
Так што пабываў на Хэлоўіне. Скажу вам, што быў прыемна ўражаны.
Іспанцы нездарма з’яўляюцца чэмпіёнамі свету па футболе. Яны вялікія калектывісты.
Уся вечарына ў інтэрнаце арганізоўвалася выключна студэнтамі. Яны ўсе сабраліся ў салоне і цэлы вечар выдумлялі праграму, рабілі касцюмы, рыхтавалі танцы і г.д. Задача была стварыць праграму-жарт з іншых паверхаў. Усё гэта адбывалася ў атмасферы «расслабону». З расповедаў майго сябра,
тут у прынцыпе няма такога паняцця, як не рабіць усяго з усімі. Усе праблемы студэнты вырашаюць гуртам і пад піва.

Пасля свята ўсю ноч гула музыка, і інтэрнат нагадваў дзевяціпавярховую дыскатэку. Але

каля 7-й раніцы, перад тым як заваліцца спаць, усе дружна збольшага паспратавалі смецце, каб прыбіральшчыцам зранку было менш працы.
Бліжэй да абеду, калі мы выходзілі з інтэрнату і большасць, натуральна, яшчэ спала, я ўбачыў праз шкло хлопца, які адзінока нешта вучыў у чытальнай зале. Гіерма сказаў, што ён учора на даскатэцы быў, але нічога не піў, бо хутка мае нейкі важны экзамен. Такое вось студэнцкае жыццё. І пагуляць хочацца, і вучыцца трэба.

Пры гэтым хацелася б падкрэсліць цікавы факт.

Месца ў пакоі каштуе каля 300 еўра ў месяц. Гэта даражэй, чым здымаць кватэру,
бо ў Сарагосе добры пакой можна знайсці за 200–250.
Студэнты тут жывуць не для таго, каб сэканоміць грошы, а для таго, каб жыць весела й сярод сваіх.
Студэнты не замыкаюць пакояў, бо, па-першае, адчуваюць сябе бяспечна, а па-другое, давяраюць.
Адзінае, што студэнты замыкаюць, — гэта свае тумбы з прадуктамі на кухні. У кожнага яна свая. Мой сябар адразу сказаў: «Што пакінеш на стале — з’ядуць».

Увогуле, у гэтым інтэрнаце я адчуў сябе як у камуне. Пры гэтым тут няма выхавацельніц і назіральнікаў, ёсць вахцёр, і ўсё.

Але давайце пабачым здымкі.

Так выглядае будынак інтэрната.

Так выглядае будынак інтэрната.

Звычайны пакой іспанскага студэнта.

Звычайны пакой іспанскага студэнта.

Душавыя і туалеты - на ўсіх, на паверсе. Персанал прыбірае іх кожны дзень.

Душавыя і туалеты - на ўсіх, на паверсе. Персанал прыбірае іх кожны дзень.

Салон - адзін на два паверхі. Пасля вечарыны выглядае не найлепш.

Салон - адзін на два паверхі. Пасля вечарыны выглядае не найлепш.

Кухня - на цэлы паверх адна.

Кухня - на цэлы паверх адна.

Кожны ў кухні мае шафку пад замочкам і месца ў лядоўні.

Кожны ў кухні мае шафку пад замочкам і месца ў лядоўні.

Кожныя два паверхі злучаныя ўнутранай лесвіцай.

Кожныя два паверхі злучаныя ўнутранай лесвіцай.

Звычайныя ліфты.

Звычайныя ліфты.

Тэлефонная будка.

Тэлефонная будка.

Вечарына з нагоды Хэлоўіна.

Вечарына з нагоды Хэлоўіна.

Жарты было зразумець цяжка, бо жартавалі адзін з аднаго, а таму пабочны быў "не ў тэме".

Жарты было зразумець цяжка, бо жартавалі адзін з аднаго, а таму пабочны быў "не ў тэме".

Без жартаў з паліцыі не абышлося.

Без жартаў з паліцыі не абышлося.

Мясцовая публіка.

Мясцовая публіка.

Вялікая зала для вечарынаў пасля Хэлоўіна.

Вялікая зала для вечарынаў пасля Хэлоўіна.

А вы ў якіх краінах жылі ў інтэрнатах, апшчажыціях, гуртожытках, фуае д’этюд’ян, каза дэллё студэнтэ? Якія там звычаі й парадкі? Што з гэтага варта завесці ў Беларусі?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?