Еўрапейская камісія апублікавала вынікі перагляду Агульнай сістэмы прэферэнцый, у тым ліку новы спіс краін, прадукцыя якіх можа пастаўляцца ў ЕС па ільготных або нулявых імпартных тарыфах.

Са спісу выключаныя дзясяткі краін і тэрыторый, якія ўжо маюць іншыя гандлёвыя пагадненні з ЕС, а таксама 20 краін, якія Сусветны банк пералічыў як краіны з эканомікамі высокіх даходах ці даходаў у вышэйшым сегменце сярэдняга.

Паводле перагледжанай сістэмы, якая пачынае дзейнічаць з 1 студзеня 2013 года, прэферэнцыі будуць прадастаўляцца 89 краінам, у тым ліку Украіне, Грузіі, Арменіі, Азербайджану, многім краінам Азіі, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі.

А вось Беларусі і Расіі палёгкаў больш не будзе, бо гэтыя краіны выйшлі з катэгорыі бедных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?