Прэс-сакратар Саннікава Аляксандр Атрошчанкаў прыняў рашэнне не вяртацца ў Беларусь.

У Польшчы знаходзяцца кіраўнік штаба Саннікава Уладзімір Кобец, паплечнік і сябра экс-кандыдата ў прэзідэнты Зміцер Бандарэнка, рэдактарка сайта «Хартыя-97» Наталля Радзіна, рэгіянальны лідар Зміцер Бародка.

У Літве былы лідар «Зубра» Яўген Афнагель. З’ехаў нават ахоўнік Саннікава Леанід Навіцкі, ён цяпер у Францыі. У Вялікабрытаніі кіраўнік «Свабоднага тэатра» Мікалай Халезін. Нядаўна ж палітычны прытулак у Брытаніі атрымаў і сам Андрэй Саннікаў.

Таемна з’ехаў з краіны яшчэ адзін кандыдат у прэзідэнты — Алесь Міхалевіч. Ён атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі, але жыве ў асноўным у Польшчы і Германіі.
Паміж Нью-Ёркам, Варшавай і Прагай праходзіць жыццё лідара КХП-БНФ Зянона Пазняка, які разам з Сяргеем Навумчыкам былі першымі палітуцекачамі за часамі Лукашэнкі.

У Германіі знаходзіцца былы камандзір мар’інагорскага спецназа Уладзімір Барадач, які хоча стварыць у эміграцыі ценевы ўрад.

З’ехалі з краіны не толькі палітыкі. Напрыклад, у Польшчы знаходзяцца былая рэдактарка «Камсамолкі» і «Еўрарадыё» Юлія Слуцкая і сацыёлаг Андрэй Вардамацкі. Яны былі блізкія да «Гавары праўду».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?