14:08

Мітынг закончыўся выступам Алеся Чахольскага. Ён распавёў пра гісторыю Лошыцы і сталінскіх рэпрэсіяў. Заклікаў да салідарнасьці і еднасьці. На завяршэньне прасьпявалі гімн "Магутны Божа", усклалі кветкі і запалілі сьвечкі.

14:04

Удзельнікі акцыі ўскладаюць кветкі ды запальваюць знічы ў Лошыцкім яры.

13.30

Выступіў Валеры Буйвал, які зачытаў ліст Зянона Пазьняка, у якім коратка было распаведзена пра гісторыю Лошыцкага яру, што тут пахавана ня менш за 10 тысячаў беларусаў, і што гвалтам былі спыненыя спробы правесьці раскопкі. Паводле словаў лідара КХП-БНФ, гэта сьведчыць, што тут сапраўды масавыя пахаваньні людзей. У лісьце Зянон Пазьняк правёў паралель з сёньняшнім часам. Паводле яго, ФСБ і КГБ - пераемнікі традыцыяў НКВД.

Затым Валеры Буйвал працягнуў думку Зянона Пазьняка і распавёў пра Курапаты, пра тое, што туды часта ўмешваюцца людзі, якія не зьяўляюцца сапраўднымі гісторыкамі і навукоўцамі, і назваў Ігара Кузьняцова, які як палітрук савецкага войска, зрабіў бліскучую кар'еру ў Расеі, а пасьля прыехаў у Беларусь. Маўляў, не зарбіўшы нічога ў Курапатах, ён бярэ на сябе ролю асобы, якая клапоціцца пра гэтае месца. Партыя КХП-БНФ абвяшчае Кузьняцова пэрсонай нон-грата ў Курапатах. Падзякаваў Радыё Свабода, што распавяла біяграфію Ігара Кузьняцова.

Пасьля прамаўляў Юрась Беленькі, які таксама правёў паралелі, што тыя "сталінскія каты" цяпер дзейнічаюць іншымі сродкамі, вынішчаючы беларускую мову і беларускую культуру, але беларусы павінны салідарызавацца. і факт такой салідарнасьці - ігнараваньне выбараў у дэпутаты парлямэнту.

13.00

У акцыі прымае ўдзел некалькі дзясяткаў чалавек. Пад бел-чырвона-белымі сцягамі яны рушылі на месца мітынгу.

Фота Bel News Photos

Фота Bel News Photos

Фота Bel News Photos

Фота Bel News Photos

фота Svaboda.org

фота Svaboda.org

фота Svaboda.org

фота Svaboda.org

* * *

Сёння ў Лошыцкім Яры, на месцы масавых расстрэлаў, адбудзецца традыцыйны жалобны мітынг.

Збор удзельнікаў — з 12:00 да 12:30 на пляцоўцы ля палаца культуры «Лошыцкі».

Мітынг у Лошыцкім яры — з 13:30 да 15:00.

* * *

Лошыцкі яр — урочышча, дзе органы НКУС у 1937–1941 гадах праводзілі масавыя расстрэлы. Колькасьць ахвяраў застаецца невядомай.

У 1988 годзе яр засыпалі, а на яго месцы збудавалі гаражны каапэратыў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?