У Беларусі больш як палова (61,1%) хатніх гаспадарак ацэньваюць сваё матэрыяльнае становішча як сярэдняе, 25,1% — крыху ніжэйшым за сярэдняе і 5,1% — крыху вышэйшым за сярэдняе. Доля хатніх гаспадарак з высокім матэрыяльным становішчам склала 2,8%, з нізкім — 5,9%.
Як паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага статыстычнага камітэта, такія вынікі выбарачнага абследавання ўзроўню дабрабыту хатніх гаспадарак у 2012 годзе, у якім узялі ўдзел 5,5 тыс. рэспандэнтаў.
Кожная другая хатняя гаспадарка лічыць сваё матэрыяльнае становішча ў параўнанні з мінулым годам стабільным.Больш як чвэрць удзельнікаў абследавання станоўча ацэньваюць змены ў сваім матэрыяльным становішчы. Доля хатніх гаспадарак, якія ўпэўнены ў паляпшэнні свайго матэрыяльнага становішча ў параўнанні з 2011 годам і якія звязваюць гэта з ростам даходаў ад працоўнай дзейнасці, складае 44,4%, з павелічэннем пенсій і дапамог — 30,3%, са з'яўленнем новай ці дадатковай крыніцы працоўных даходаў — 20,5%.
Прыкладна 55% удзельнікаў абследавання чакаюць захавання свайго ўзроўню дабрабыту. З вялікім аптымізмам на гэта пытанне глядзяць 34,8% рэспандэнтаў, якія мяркуюць, што іх матэрыяльны дабрабыт у 2013 годзе палепшыцца. Доля хатніх гаспадарак, якія прагназуюць магчымае пагаршэнне свайго матэрыяльнага становішча ў хуткім часе, складае 10,6%.
![Клас Клас](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-like.png)
0
![Панылы сорам Панылы сорам](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-facepalm.png)
0
![Ха-ха Ха-ха](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-smile.png)
0
![Ого Ого](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-omg.png)
0
![Сумна Сумна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-sad.png)
0
![Абуральна Абуральна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-anger.png)
0