На 73-м км трасы Віцебск - Полацк перавярнулася цыстэрна ГАЗ-53.

У ёй перавозілася гідраўлічную аліву, якую транспартавалі на БМЗ (Жлобін) з "Нафтана" (Наваполацк).
Кіроўца здолеў выбрацца з машыны сам,
брыгада хуткай медыцынскай дапамогі шпіталізавала яго ў Полацкую гарадскую бальніцу з траўмамі рознай ступені цяжкасці.

Працаўнікі МНС змылі аліву з праезнай часткі, для прадухілення ўзгарання зрабілі паветрана-пенную падушку.

Разбірацца з ДТЗ будуць супрацоўнікі ДАІ, а

прадпрыемства, якому належыць аўтамабіль, або ўласнік алівы павінны вызначыцца, як будуць утылізаваць аліву.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?