Учора Беларуская служба радыё «Свабода» занепакоілася пытаннем: чаму ў Беларусі не адзначаецца дзень прыняцця канстытуцыі Рэчы Паспалітай 1791 года?

Карэспандэнт Алесь Дашчынскі задае гісторыку Анатолю Трафімчыку пытанне пра гэта і чуе адказ: «Я думаю, што калі б той праект незалежнасці Беларусі, які ад пачатку ХХ стагоддзя будаваўся нашымі нацыянальнымі дзеячамі, быў рэалізаваны, я не думаю, што гэтае свята стала б упоравень з такімі святамі, як 25 Сакавіка. Але гэтае свята было б знакавай старонкай, у тым ліку і для Беларусі».

А вось я чамусьці ўпэўнены, што

ў БНР той дзень таксама не адзначалі б. Бо канстытуцыя 3 мая была спробай ліквідаваць федэрацыю Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага ды ператварыць Рэч Паспалітую Абодвух Народаў ва ўнітарную дзяржаву – Польскую Рэч Паспалітую.
Падкрэсліваю: спробай, бо насамрэч палажэнні гэтай канстытуцыі так і не былі рэалізаваныя. А неўзабаве Рэч Паспалітая памерла ад сваіх невылечных хвароб. Як лічу не адзін я, плакаць па ёй не трэба, бо 3 мая 1791 году яе паспрабавалі ператварыць у «чыста польскую дзяржаву».
3 мая – гэта не наша, а польскае свята. Гэта польская настальгія аб так і не рэалізаванай ідэі Польшчы «ад мора да мора».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?