Часопіс People афіцыйна абвясціў спявачку, жонку саўладальніка баскетбольнага клуба «Нью-Джэрсі Нетс» Джэя Зі Беёнсэ самай прыгожай жанчынай планеты.

Сама ж красуня сціпла заўважыла, што з'яўленне першынца дае ёй самы магутны стымул у жыцці: «Зараз я пачуваюся больш прыгожай, чым калі-небудзь, бо я падарыла жыццё. Я яшчэ ніколі не адчувала сябе настолькі мэтанакіраванай, настолькі звязанай з гэтым светам».

Акрамя Беёнсэ ў спіс самых прыгожых патрапілі 177 знакамітых жанчынаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?