«Газпром» пацьвердзіў гатоўнасьць забясьпечыць пастаўкі прыроднага газу ў Беларусь на ўмовах кантракту 2005 г. — то бок па сымбалічных $46,68 за 1 000 кубамэтраў.

Пра гэта было заяўлена 6 сьнежня на сустрэчы кіраўніка ААТ «Газпром» Аляксея Мілера і першага віцэ-прэм’ера Беларусі Ўладзімера Сямашкі. Паводле прэс-службы «Газпрому», з ініцыятывы беларускага боку аднавілася і абмеркаваньне стварэньня сумеснага газатранс- партнага прадпрыемства на базе «Белтрансгазу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?