У 2012 годзе будуць унесены некаторыя змены ў структуру пасяўных плошчаў. Пра гэта напрэс-канферэнцыі 22 сакавіка ў Мінску паведаміў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Васіль Паўлоўскі.
Павялічацца плошчы пад зернебабовыя — са 143 тыс. га ў 2011 годзе да 185 тыс. Значна ўзрастуць плошчы для пасеву сланечніку і соі. «Калі раней мы іх сеялі па 1,5–4 тыс. га, то сёлета — 25 тыс. і 18 тыс. адпаведна. Гэтыя культуры будуць вырошчвацца ў Гомельскай і Брэсцкай абласцях, дзе больш цёпла», — растлумачыў намеснік міністра.
Павялічацца таксама плошчы пад кукурузу — з 920 тыс. га ў 2011 годзе да 1,03–1,04 млн. га. Чакаецца рост ураджаю з 1,2 млн. тон летась да 1,5–2 млн. тон сёлета.
«Змена структуры пасяўных плошчаў звязана з задачай па павелічэнні прадукцыйнасці кожнага гектара і прадукцыйнасці кожнай галавы буйной рагатай жывёлы, свіней і птушак. Урадам даведзена заданне да 2015 года павялічыць надоі малака да 8–10 млн. тон і вытворчасць мяса да 2 млн. тон. Для гэтага трэба атрымаць вызначаную колькасць корму і неабходнай пажыўнасці», — растлумачыў намеснік міністра.
Паводле яго слоў, летась было імпартавана 780 тыс. тон бялковай сыравіны на 280 млн. долараў ЗША. Ставіцца задача па скарачэнні імпарту і вырошчванні ўласнай сыравіны, «хаця б на 50%». «Сэканомленыя сродкі мы зможам накіраваць на набыццё тэхналогій і спецтэхнікі для вырошчвання гэтых культур», — зазначыў Паўлоўскі.
Згодна са звесткамі