Сяброўка абаронцы «Барселоны» Херара Піке спявачка Шакіра ўчыніла невялікія беспарадкі ў цэнтры сталіцы Каталоніі.

Невядома, у якім дакладна стане была спявачка, але відавочна, што ёй было весела і радасна. Каб падзяліцца радасцю з навакольнымі, яна спыніла машыну проста пасярод дарогі і ўключыла музыку на поўную моц.

Калі стаў збірацца народ, дзяўчына пачала танчыць і падпяваць, чым выклікала захапленне аўдыторыі.

Паліцэйскія таксама далучыліся да слухачоў.

Рух пры гэтым запавольваўся ўсё больш і больш, пачынаў пагражаць вялікі затор, прычым тыя, хто напіраў ззаду, не ведаючы, што адбываецца, не маглі далучыцца да імправізаванай вечарынкі, і былі вымушаныя сумаваць у машыне.

У нейкі момант паліцыянты спынілі сола спявачкі. Усе мірна разышліся па дамах, у тым ліку і прыгожая гераіня.

У цэнтры Барселоны было прыкладна гэтак:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?