Адно стала для мяне больш зразумела: выступленьне А.Міхайлава, мабыць, было разьлічана на дрэнна інфармаваную публіку, але тут і была дапушчана галоўная памылка. Пасьля выказваньня аб тым, што беларуская мова — гэта мова маленькая і расейская мова ў параўнаньні зь ёй зьяўляецца больш прывабнай, неўразуменныя пытаньні пасыпаліся і з боку немцаў. Для мяне словы спадара Міхайлава былі праявай культурнага расізму. Я лічу зусім апраўданым дэфініраваць такі пункт гледжаньня як «уцягваньне ў гразь».

У залі прысутнічалі 17 чалавек, сярод іх былі і выкладчыкі славістыкі ў Фрайбургу, якія таксама былі некалькі зьдзіўлены з такога стаўленьня дакладчыка да «роднай» мовы. Мяне ж гэтыя «ўводзіны» ў культуру Беларусі падахвоцілі напісаць мой папярэдні ліст. Я лічу, што грамадзяне Беларусі маюць права ведаць, ХТО і ЯК прадстаўляе нашу краіну за мяжой.

Само ж абвінавачаньне ў няведаньні мовы выдае характар палітыкі ведаў ЭГУ, на думку прадстаўнікоў якога беларус, для якога нешта значыць беларуская мова, ня можа добра ведаць замежных моў. Хаця, праўду кажучы, часам разабраць тое, што гаварыў спадар Міхайлаў, было цяжкавата дзеля ягонага самабытнага акцэнту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?