На беларуска літоўскай мяжы ў пункце пропуску Гудагай з цягніка «Вільня-Мінск», быў высаджаны адзін з лідараў Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Дабравольскі. Пра гэта паведаміў НН старшыня АГП Анатоль Лябедзька.

Паводле яго словаў, памежнікі папрасілі Дабравольскага «прайсці» для асабістага надгляду за некалькі хвілін да адпраўлення цягніка, пасля праверкі дакументаў.

Нагадаем, сёння ў другой палове дня на прапускным пункце літоўска-беларускай мяжы «Каменны Лог» пры вяртанні з Літвы была затрыманая Святлана Лябедзька, жонка лідэра АГП. Пільны надгляд цягнуўся каля дзвюх гадзін. «Ператрэслі літаральна ўсё: і асабістыя рэчы, і машыну, — кажа А.Лябедзька. — Чым выкліканая такая пільнасць памежнікі патлумачыць не маглі. «Казалі: «Ну вот… ваш муж…». Пасля сканчэння працэдуры яны выбачыліся перад спадарыняй Святланай.

Самога Анатоля Лябедзьку, які сёння раніцай кіраваўся ў Літву, за беларускую мяжу папросту не выпусцілі, патлумачыўшы тым, што «вы ёсць у камп’ютары ў спісе». Палітык мяркуе, што забарона на выезд звязаная са стварэннем уладамі новага спісу палітычных невыязных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?