Больш за 50% зарэгістраваных у Беларусі аўтобусаў не праходзяць дзяржаўны тэхнічны агляд ва ўстаноўленыя тэрміны,паведаміў першы намеснік дырэктара УП «Белтэхагляд» Аркадзь Цэхавой 7 сакавіка на
«У краіне 43 тысячы зарэгістраваных аўтобусаў розных класаў (ад мікрааўтобусаў да турыстычных). Зразумела, што далёка не ўсе з іх эксплуатуюцца. Але па лічбах у 2011 годзе тэхагляд у належныя тэрміны прайшлі менш як 50%, а 30% транспартных сродкаў не могуць прайсці тэхагляд з першага разу. Найбольш распаўсюджанымі недахопамі з’яўляюцца нездавальняючае абсталяванне салона, няспраўнасць тармазной сістэмы, няспраўнасць сілавых элементаў каркаса кузава», — сказаў Цэхавой.
На яго думку, ДАІ павінна весці ўзмоцненую працу па выяўленні такіх транспартных сродкаў, бо многія свядома пазбягаюць праходжанне тэхагляду. У той жа час, адзначыў намеснік дырэктара, транспартны сродак, які не адпавядае тэхнічным нормам, транспартны сродак не перашкаджае парушальнікам займацца перавозкай пасажыраў.
«Праблем з праходжаннем дзяржтэхагляду не можа ўзнікнуць ніякіх, па краіне функцыянуюць больш як 200 нашых станцый. Да таго ж праходзіць тэхагляд у нас даволі выгадна па цяперашняй сітуацыі і ў фінансавым плане. Праверыць тармазы ў нас каштуе 22 тысячы рублёў, зрабіць поўны тэхнічны агляд — 60 тысяч», — адзначыў Цэхавой.