Пажарныя, якія прыбылі па тэрміновым выкліку на пажар на ўсходзе Вены, сутыкнуліся з нечаканай праблемай. Зайшоўшы ў ахоплены агнём хлеў, яны пабачылі кубло вельмі ядавітых змей.

Як перадае Асашыэйтэд прэс, 85 супрацоўнікаў пажарнай каманды былі вымушаныя тэрмінова збегчы.

Полымя ўдалося пагасіць толькі пасля таго, як спецыяльна выкліканы спецыяліст адлавіў сем змей, у тым ліку індыйскую кобру і двух аўстралійскіх тайпанаў.

Як распавёў журналістам прадстаўнік дэпартамента пажарнай аховы,

адна з рэптылій была амаль 2 метры даўжынёй.

Паводле яго слоў, гэтыя змеі надзвычай ядавітыя. У Аўстрыі яны не водзяцца, і проціяддзя ў клініках краіны няма, адзначыў прэс-сакратар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?