У анлайн-конкурсе прыгажосці «Міс Байнэт-2011», які ўпершыню прайшоў у Беларусі, перамагла 27-гадовая жыхарка Полацка Марыя.

Найлепшую дзяўчыну вызначыла не меркаванне журы, а галасаванне інтэрнэт-карыстальнікаў. Як сцвярджаюць арганізатары конкурсу, над ім «працавалі лепшыя праграмісты Байнэту». Яны распрацавалі «унікальны матэматычны апарат галасавання - падрабіць або накруціць яго працу немагчыма, што дае роўныя шанцы на перамогу кожнай удзельніцы конкурсу».

Конкурс ішоў чатыры месяцы, з 1 жніўня па 1 снежня. Суперфінал доўжыўся з 6 па 11 снежня. У выніку з 20 фіналістак найбольшыя сімпатыі інтэрнэт-карыстальнікі выказалі палачанцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?