У Мінску пачалося будаўніцтва тралейбуснай лініі па вуліцы Сухараўскай (ад вул. Лабанка да вул. Шаранговіча).
Пра гэта паведамілі ў ТКУП «Мінсктранс».

Да канца года будзе атрыманая дакументацыя на арганізацыю тралейбуснага руху па вуліцах Сухараўскай, Скрыпнікава і Адзінцова ад разваротнага кальца Сухарава-6 да вул. Лабанка.

Акрамя таго, вядуцца праектна-пошукавыя работы па будаўніцтве тралейбуснай лініі па праспекце Жукава і вул. Аэрадромнай (ад праспекта Дзяржынскага да вул. Маякоўскага). У сярэднетэрміновай перспектыве гэта дазволіць павялічыць працягласць кантактнай сеткі гэтага віду транспарту на 10–15%. У сваю чаргу завяршэнне капітальнага рамонту вул. Маякоўскага зробіць магчымым прыход гэтага віду транспарту ў Лошыцу ўжо да канца года.

У «Мінсктрансе» нагадалі, што ў цяперашні час узводзіцца новы ўчастак 1-й лініі метрапалітэна (ад станцыі «Інстытут культуры» ў мікрараён Паўднёва-захад), увод у эксплуатацыю якога запланаваны на восень 2012 года. Пачатае працоўнае праектаванне 3-й лініі, пускавы ўчастак якой дасць магчымасць стварыць «трохвугольнік перасадак».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?