EGOTASTIC.COM

EGOTASTIC.COM

У аматараў глянцавых мужчынскіх часопісаў можа скласціся ўражанне, што брытанская мадэль Люсі Піндар ніколі не апранаецца. Не прайшло і месяца, як экс-удзельніца рэаліці-шоу «Вялікі брат» і ярая фанатка футбольнага клуба «Саўтгэмптан», у падтрымку якога яна нават знялася ў эратычнай фотасесіі, зноў прадэманстравала ўсю сваю прыгажосць. Прычым, яна з'явілася на вокладцы 400-га выпуску Nuts (гэта часопіс, а не шакалад!).

Характэрна, што Люсі праславілася ўжо далёка за межамі Туманнага Альбіёна. У прыватнасці, нядаўна яна пазіравала для іспанскага часопіса Interviu. Эх, нават цяжка ўявіць, што ўсё пачыналася з ... зрэшты, цыцкастая брунэтка сама вам усё раскажа: «Я не ведаю, як мне прыйшла ў галаву такая ідэя, але я зрабіла некалькі сваіх фота і адправіла іх у Daily Star і Dream, - прызналася Люсі. - З першага выдання папрасілі яшчэ фота, а потым са мной падпісалі першы прафесійны кантракт».

З тых часоў Люсі акрамя календара ўласнай вытворчасці з'яўлялася на вокладках Zoo, Maxim, Loaded, Ice, Carnoisseur, Redline, Fast Car і мноства іншых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?