Рэдактар часопіса «Расія ў глабальнай палітыцы» Фёдар Лук’янаў лічыць, што Лукашэнка напісаў артыкул у «Известиях», каб прывітаць Пуціна. Ён упэўнены, што Беларусі ў цяперашняй эканамічнай сітуацыі няма куды больш падзецца.

Фёдар Лук’янаў разважае над тым, навошта Лукашэнку напісаў артыкул у «Известиях»:

«Думаю для таго, каб прывітаць расійскага лідара, які вяртаецца. З Дзмітрыем Мядзведзевым адносіны ў Аляксандра Лукашэнкі не склаліся зусім, і калі цяпер стала зразумела, што Мядзведзеў не будзе гуляць ранейшай ролі, то Аляксандр Рыгоравіч не стаў хаваць паблажлівага стаўлення да дзейнага прэзідэнта. З Пуціным у іх таксама асаблівай цеплыні ніколі не было, але Лукашэнка зразумеў, што калі чалавек вяртаецца і, магчыма, вельмі надоўга, то гэты фактар у палітычных разліках трэба ўлічваць.

Па-другое, дрэйф у бок здачы Беларусі Расіі назіраецца ўжо некалькі месяцаў. Здаецца, што падзецца Лукашэнку і Беларусі ў цяперашняй эканамічнай сітуацыі няма куды. Пры гэтым трэба аддаць яму належнае — кожны крок ён прадае як мага даражэй».

Лук’янаў адзначае, што Лукашэнка кажа аб інтэграцыі раўнапраўных партнёраў.

«Гэта вельмі важны момант, бо галоўная праблема любой інтэграцыі на постсавецкай прасторы — гэта неймаверная дыспрапорцыя магчымасцяў. І задача Расіі — паказаць, што інтэграцыя не азначае, што ўсе падпарадкоўваюцца толькі ёй. І Лукашэнка лішні раз пра гэта нагадаў. А ў цэлым з’яўленне гэтага артыкула — гэта крок, які закліканы прадэманстраваць гатоўнасць да далейшага дыялогу і гандлю», — заявіў Лук’янаў у інтэрв’ю Радыё «Свабода».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?