У Мінску злодзеі вынеслі з офіснага памяшкання сталічнай арганізацыі па гандлі каштоўнымі металамі стокілаграмовы сейф са старадаўнімі каштоўнасцямі, паведаміла прэс-афіцэр Партызанскага РУУС Мінска Ганна Чыж-Літаш.

Злачынцы трапілі ў памяшканне, узламаўшы шклопакет. Першапачаткова яны спрабавалі ўзламаць сейф, а калі з гэтага нічога не выйшла, папросту панеслі яго. Акрамя таго, злодзеі прыхапілі з сабой тры ноўтбукі.

Супрацоўнікі кампаніі распавялі міліцыянтам, што ў сейфе знаходзіліся старадаўнія залатыя і срэбныя манеты, лом золата на 86 млн рублёў, узнагароды арганізацыі, а таксама рабочую дакументацыю. Усяго шкода, прычыненая візітам зламыснікаў, склала каля 143 млн рублёў. Заведзена крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?