Англійскі футбаліст Эшлі Коўл зноў апынуўся ў цэнтры ўвагі бульварнай прэсы, якая дэталёва апісала яго любоўныя прыгоды. І гэта нягледзячы на тое, што Коўл да гэтага часу звязаны адносінамі са сваёй былой жонкай Шэрыл, якая, знаходзячыся ў Лос-Анджэлесе, дала яму яшчэ адзін шанец вярнуцца да яе.

Між тым Коўлу прыпісваюць своеасаблівы хет-трык — цягам некалькіх дзён яго бачылі з трыма (!) жанчынамі. Двое з іх апынуліся сёстрамі — мадэлямі з «Плэйбоя», з якімі ён сустракаўся на выхадных у адным з клубаў.

Трэцяй дзяўчынай з’яўляецца былая танцорка ў групе падтрымкі Рыяны. Яе сяброўка распавяла, што тая выдатна правяла з ім час і спадзяецца на працяг стасункаў. Тым больш што Коўл сказаў дзяўчыне, што не супраць яе яшчэ раз убачыць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?