Як паведаміў намеснік начальніка аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Генадзь Буры, 19 верасня 2010 года

жанчына ўгаварыла заняцца прастытуцыяй 16-гадовую навучэнку аднаго з каледжаў горада Баранавічы, заведама ведаючы пра яе непаўналетні ўзрост.

У сакавіку 2011 года, калі навучэнка стала адмаўляцца аказваць сексуальныя паслугі за грошы, сутэнёрша забрала ў яе лічбавы фотаапарат і стала прымушаць займацца прастытуцыяй.

У канцы студзеня 2011 года шляхам угавораў жанчына схіліла да займання прастытуцыяй паўналетнюю дзяўчыну. Кліентаў ім сутэнёрша знаходзіла праз інтэрнэт.

2 жніўня 2011 года суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы прызнаў яе вінаватай ва ўцягванні ў займанне прастытуцыяй паўторна ў дачыненні да заведама непаўналетняй, прымусу да працягу займання прастытуцыяй, а таксама ў выкарыстанні займання прастытуцыяй іншай асобай (ч. 2 арт. 171–1 і ч. 2 арт. 171 КК).

Суд улічыў чыстасардэчнае раскаянне абвінавачанай, меркаванні пацярпелых аб непрымяненні да яе пакарання ў выглядзе рэальнага пазбаўлення волі, а таксама тое, што ў яе на ўтрыманстве знаходзяцца двое малалетніх дзяцей, кампенсацыю маральнага ўрону пацярпелым, прыгаварыў жанчыну да сямі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці з адтэрміноўкай выканання пакарання на два гады.

Як зазначыў Буры, 11 кастрычніка судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда разгледзела касацыйны пратэст пракуратуры горада Баранавічы на неабгрунтаванае прымяненне артыкула 77 КК, згодна з якім асуджэнне з адтэрміноўкай выканання пакарання прымяняецца ў выпадку пазбаўлення волі на тэрмін да пяці гадоў, і вызначыла абвінавачанай пакаранне ў выглядзе пяці гадоў пазбаўлення волі з прымяненнем арт. 70 КК (прызначэнне больш мяккага пакарання, чым прадугледжана за гэтае злачынства) з улікам наяўных змякчаючых акалічнасцяў, з канфіскацыяй маёмасці з адтэрміноўкай выканання на два гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?