Даляр — 7920 рублёў. Такія вынікі дадатковай сеіі таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы. Сёння рубель упаў яшчэ на 110 рублёў.

Расійскі рубль каштуе, як і ўчора, 246 рублёў.

Еўра падаражэў на 210 рублёў і цяпер каштуе 10 810 рублёў.

* * *

Сёння на дадатковай сесіі таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы попыт зноў быў большым за прапанову. З аб’ёмаў таргоў вынікае, што

Нацбанк зрабіў інтэрвенцыю яшчэ на $14 мільёнаў.
Нагадваем, учора ўкід склаў каля $13 мільёнаў па ўсіх валютах.

Сёння аб’ём гандлю далярамі склаў $31,1 мільёна, прапанова — $19 мільёнаў, попыт — $39,2 мільёна.

Аб’ём гандлю еўра склаў 5 мільёнаў еўра, прапанова — 3,7 мільёна еўра, попыт — 9,1 мільёна еўра.

* * *

За даляр банкі даюць ўжо 8000 рублёў.
Псіхалагічную мяжу перайшоў дробны «Дэльтабанк». У найбліжэйшы час да гэтага ўзроўню паднімуць і іншыя банкі.

Курс продажу тым часам вагаецца на ўзроўні 8000–8200 рублёў.

Валюта ў абменніках па-ранейшаму ёсць.

* * *

Дадатнае сальда замежнагандлёвага балансу ў жніўні аказалася меншым, чым чакалася: усяго 120 мільёнаў даляраў. Гэта пры тым, што ў другой палове месяца рынкавы курс даляра дасягнуў ужо 8500.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0