Рашэнне Нобелеўскага камітэта пакінула вельмі пазітыўнае ўражанне,-- кажа паэт, старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру Андрэй Хадановіч. – Праўда, прэмію зноў атрымаў шведскі літаратар. Але гэта адзіная шпілька, якую тут можна ўтачыць.
Даўно склалася сітуацыя, што Нобель – сума кан’юнктуры: палітычнай, гендэрнай, іншай. Нобель даюць нібыта не творцу, а ідэі, руху, полу, рэгіёну.У выпадку з Томасам (па-шведску, дарэчы, ён Тумас) Транстромерам усё зусім іначай.
Гэта адзін з заслужаных жывых класікаў сусветнай літаратуры.Яго паэзія – рафінаваная, элітарная, патрабуе духоўнага саўдзелу чытача.
У Беларусі паэтам таго ж культурнага поля з’яўляецца Алесь Разанаў.
0
0
0
0
0
0