«Васілевіч, як адзначалі многія, не праяўляў вялікай цвёрдасці ў палітычных справах», — гэты сказ з артыкула пра адстаўку Васілевіча выклікаў крытыку паліттэхнолага Аляксандра Фядуты.

Фядута ў сваім блогу нагадвае, што «пры генпракурору Васілевічу была дадзена санкцыя на праслухоўку альтэрнатыўных штабоў
у той момант, калі пачыналася перадвыбарная кампанія 2010 года», «пры генпракурору Васілевіча хворых людзей працягвалі трымаць у СІЗА нават пасля таго, як ім быў зменены артыкул — з кваліфікацыі здзейсненага злачынства як асабліва цяжкага на менш цяжкае, прычым новы артыкул прадугледжваў магчымасць абрання іншай меры стрымання», «нарэшце, менавіта генпракурор Васілевіч не стрымаў публічнага абяцання, што доступ адвакатаў да абвінавачаных па справе 19 снежня будзе забяспечаны столькі, колькі спатрэбіцца».

Фядута пры гэтым на згадвае, што і праслушкі, і справы палітвязняў былі ў выключнай кампетэнцыі КДБ, а пракуратура не мела ў гэтым ніякіх рэальных паўнамоцтваў.

У той жа час

газета «Салідарнасць» таксама адзначае, што пракуратура пры Васілевічу не рвалася пераследаваць палітычных праціўнікаў Лукашэнкі.

Сам Лукашэнка выказаўся пра Васілевіча двухсэнсоўна: «Ён чалавек не чужы, і я гэта хачу адкрыта сказаць, каб ніхто не думаў, што Рыгор Васілевіч тут дрэнны быў для прэзідэнта. Не, гэта наш чалавек, чалавек, адданы нашай дзяржаве. Таму мы яго будзем выкарыстоўваць або на навуковай рабоце, калі ён гэтага захоча (ён вельмі шмат працуе ў гэтым напрамку), або на выкладчыцкай, або на той і другой, або на нейкай дзяржаўнай службе. Гэта ўжо ён сам павінен вырашыць, і мы вызначымся, дзе ён будзе працаваць».

Гэта прагучала так, нібы ў кагосьці было меркаванне, што гэта чалавек «чужы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?