У касы гарадскога стадыёна ў Барысаве паступілі білеты на матч у адказ 3-га кваіліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў паміж барысаўскім БАТЭ і панявежыскім «Экранасам»,
інфармуе афіцыйны сайт беларускага клуба.

Кошт квітка - 15 тыс. рублёў. Касы працуюць з 11:00 да 17:00, перапынак з 14:00 да 15:00.

Зрэшты можна не ехаць спецыяльна ў Барысаў, а набыць білет на сайце kvitki.by

Дастаткова яго толькі забраніраваць, раздрукаваць код, а потым выкупіць у любой з кропак kvitki.by (кнігарні, салоны сотавай сувязі ды інш.). Тут ён каштуе 16 тыс.

Гульня пройдзе 2 жніўня (аўторак) у Барысаве. Пачатак а 19-й.

Нагадаем, што 26 ліпеня ў Панявежысе каманды згулялі 0:0.

***

Зазначым таксама, што 4 жніўня ў Гомелі пройдзе матч у адказ 3-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы паміж «Гомелем» і турэцкім «Бурсаспорам». Цана квіткоў ад 10 да 50 тыс. рублёў. Учора ў Бурсе туркі выйгралі 2:1.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?