Паводле прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 23 ліпеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу пераважна па паўночна-ўсходняй палове кароткачасовыя дажджы, навальніцы, па Віцебскай вобласці месцамі моцныя ліўні. Днём у асобных раёнах кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Вецер паўднёва-заходні 5—10 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад 10°С на паўднёвым захадзе да 19°С па паўночным усходзе,

днём 18—24°С.

УМінску ў суботу пахмурна з праясненнямі. Ноччу кароткачасовы дождж, днём без істотных ападкаў. Вецер паўднёва-заходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу 14—16°С,

днём 18—20°С.

24 ліпеня сіноптыкі прагназуюць па краіне невялікую воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі днём у паўднёва-заходніх раёнах чакаюцца кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Вецер паўднёвай чвэрці 3—8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 8—15°С,

днём 22—27°С.

25 ліпеня чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 11—17°С,

днём 25—30°С, у заходніх раёнах 19—24°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?