Арцём Гамялько няўдала адпачыў.

Брамнік маскоўскага «Лакаматыва» Арцём Гамялько пацярпеў у выніку бойкі з невядомымі хуліганамі ў адным з бараў Масквы. Інцыдэнт адбыўся ў панядзелак позна ўвечары ў гандлёвым цэнтры на праспекце Вярнадскага.

«Тут сапраўды адбылася невялікая бойка, — расказаў адзін з афіцыянтаў установы. — За адным столікам сядзелі двое хлопцаў, як потым аказалася, футбаліст „Лакаматыва“ з адным, а за столікам насупраць адпачывалі пяць чалавек. Пасля непрацяглай слоўнай сваркі завязалася бойка, якую вельмі хутка ўдалося спыніць. Прыйшлося выклікаць нарад паліцыі, аднак да іх прыезду канфлікт быў уладжаны, а самому футбалісту прынеслі прабачэнні. Так што паліцэйскія нават не складалі ніякага пратаколу. Тым не менш, на твары футбаліста сляды бойкі застануцца яшчэ на некалькі дзён».

Адразу пасля прымірэння футбаліст паехаў дадому, адмовіўшыся ад прапановы звярнуцца да лекараў.

На рахунку 21-гадовага галкіпера адзін матч у асноўным складзе «Лакаматыва». 22 чэрвеня гэтага года беларускі варатар бараніў вароты чыгуначнікаў у сустрэчы з ЦСКА (1:3).

Арцём Гамялько з 2006 года выступае за зборныя нашай краіны — юніёрскую і моладзевую. У гэтым годзе ў складзе моладзевай каманды cтаў бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы, праўда, не згуляўшы ніводнага матчу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?