Беларусь разлічвае на атрыманне ад МВФ яшчэ аднаго крэдыту ў памеры ад 3 да 7–7,5 мільярдаў даляраў ЗША.
Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч у інтэрв’ю расійскаму тэлеканалу Russia Today.

Паводле Мясніковіча, такі аб’ём крэдыту — «гэта дробязь у параўнаньні з тым, што міжнародная супольнасць, у тым ліку МВФ, аказвае некаторым дзяржавам ЕС, якія апынуліся ў складанай сітуацыі з-за крызісу».

Прэм’ер-міністр пракаментаваў эканамічную сытуацыю ў Беларусі:

«Ёсьць некаторыя складанасці з забеспячэннем валютай чыстых імпарцёраў, у нас няма інтэрвенцый для абменных пунктаў, мы працуем за кошт тых сродкаў, якія насельніцтва прадае банкам. Да прыкладу, у месяц насельніцтва прадае 218–220 мільёнаў даляраў і прыкладна такую ж суму набывае. У бліжэйшыя месяцы ў нас атрымаецца збалансаваць абменны курс», — адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?