Пра тое, што БМЗ, ацэнены беларускімі ўладамі ў 8 млрд даляраў, нецікавы банку і кампаніі «Металаінвест», заявіў кіраўнік «Знешэканомбанка» Уладзімір Дзмітрыеў.

«Мы не вядзем размоваў з Алішэрам Бурханавічам (уладальнік „Металаінвеста“ А. Усманаў) аб куплі долі», — сказаў ён.

Раней пра магчымасць куплі «Металаінвестам» долі ў Беларускім металургічным заводзе паведамляў прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч, піша РБК.

Раней паведамлялася, што выдадзены загад Мінпрама, у якім БМЗ прадпісана правесці акцыянаванне ў тэрмін да канца 2011 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?