У судах Мінска праходзяць суды над затрыманымі падчас маўклівай акцыі пратэсту, якая адбылася 22 чэрвеня

Аляксей Дварэцкі (Ленінскі суд) аштрафаваны на 875 тысячаў рублёў. На 700 тыс. рублёў аштрафаваны Аляксандр Кубуна аштрафавалі на 700 тысяч рублёў. Сёння таксама будуць судзіць Андрэя Дварэцкага. Братоў Дварэцкіх затрымалі ўчора. У аднаго з іх сёння экзамен ва ўніверсітэце.

Бацькі прыязджалі ноччу ў міліцыю і прасілі адпусціць сына, але браты ноч правялі на Акрэсціна.

У Ленінскі суд везлі 5 чалавек. Аднак па дарозе аднаго перасадзілі ў белыя «жыгулі». Яго звезьлі ў невядомым кірунку.

У суд Партызанскага раёна прывезлі чатырох затрыманых, гэта: Сяргей Канаплянік, Дзмітры Казак, Дзмітры Бялых, Мікалай Рагавы. Канапляніка выцягнулі з ГУМа. Казака затрымалі за тое, што здымаў акцыю на мабільны тэлефон, Бялых — за тое, што стаяў побач з Казаком.

У Цэнтральным судзе таксама пачаліся працэсы. У Дом правасуддзя прывезлі некалькі чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?