Урадавая дэлегацыя Беларусі на чале з прэм’ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам 23 чэрвеня зробіць рабочы візіт у Санкт-Пецярбург,
паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

Міхаіл Мясніковіч сустрэнецца з губернатарам Санкт-Пецярбурга Валянцінай Мацвіенка і прыме ўдзел у чацвёртым пасяджэнні Савета дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Санкт-Пецярбурга.

У ходзе візіту плануецца абмеркаваць найбольш актуальныя пытанні двухбаковых адносін для вызначэння сумесных дзеянняў, накіраваных на павышэнне ўзроўню гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, развіццё прамыслова-кааперацыйных сувязей, дыверсіфікацыю і нарошчванне аб’ёмаў паставак беларускай прадукцыі ў гэты рэгіён, у тым ліку будаўнічых матэрыялаў і паслуг. На пасяджэнні Савета дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Санкт-Пецярбурга будуць падведзены вынікі выканання Праграмы гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва паміж урадам Беларусі і ўрадам Санкт-Пецярбурга на 2009–2011 гады, выпрацаваны канкрэтныя мерапрыемствы па далейшаму развіццю двухбаковага ўзаемадзеяння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?