Фелікс Шкірманкоў нарадзіўся 27 траўня 1926 году ў Прапойску (Слаўгарад). Ён ветэран вайны, сябра Партыі БНФ ды ТБМ. У 2005 годзе быў найстарэйшым дэлегатам Кангрэсу дэмакратычных сілаў Беларусі.

Пятнаццацігадовым падлеткам Фелікс Шкірманкоў стаў у шэрагі абаронцаў Айчыны. Пасля доўгі час працаваў геолагам на Далёкім Усходзе. Яго вяртанне ў Беларусь супала з бурлівымі падзеямі распаду СССР. Землякі абралі Фелікса Шкірманкова старшынём Слаўгарадскага гарадскога савету народных дэпутатаў.

Фелікс Шкірманкоў мае некалькі кніг рознага літаратурнага жанру. Сярод яго твораў — успаміны, замалёўкі, абразкі, «ваенныя» й «геалягічныя» апавяданні, кнігі вершаў па-беларуску.

Рэдакцыя «НН» далучаецца да віншаванняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0