Першы паўфінал Еўрабачання скончыўся скандалам.

У Дзюсэльдорфе адбыўся першы паўфінал конкурсу «Еўрабачанне». Расію на ім рэпрэзентаваў «тульскі Прэслі» Аляксей Вараб’ёў.

Вараб’ёў прабіўся ў фінал, але яго фаны нанерваліся. Ягонае імя прагучала ў спісе пераможцаў перадапошнім. Кампанію ў фінале яму складуць фінскі абаронца прыроды, грузінскі Linkin Park і грэцкі брэйкдэнс.

Сваёй перамозе Вараб’ёў радаваўся спецыфічна.

«Гэта Расея! Гэта Расія, бл…ь! Хадзі сюды, бл…ь! Глядзі ў вочы, бл…ь!» — закрычаў Аляксей Вараб’ёў за кулісамі «Еўрабачання» ў камеру і смачна пацалаваў яе.
Гэты ролік на YouTube умэнт стаў хітом.

Вараб’ёва ў галасаванні гледачоў абышлі Сербія (спявала па-сербску), Літва (спявала па-французску), Ісландыя, Грэцыя, Азербайджан, Грузія, Швейцарыя, Венгрыя і Фінляндыя.

Сербская спявачка Nina c песьняй «Čaroban», робіць выгляд, што 70-я ніколі не сканчаліся,

адзначае Gazeta.ru, яе прыфанкаваны эстрадны нумар падобны да Эдзіты П’ехі тых гадоў.

Іншыя арыенціры ў грузінскай групы Eldrine з песняй «One More Day». Гэта псеўда-рок-гурт, гэтакі грузінскі Linkin Park
(папраўка толькі на вакалістку замест спевака, затое ёсць MC-гітарыст і барабаншчык, які актыўна махаў рукамі).

За брутальнасць у фінале адкажуць грэкі Лукас Джоркас і Стэрэа Майк з песняй «Watch My Dance», якая ўключае элементы брэйкдансу, традыцыйных грэцкіх танцаў і рэчытатыву.

Вытанчанасці на «Еўрабачанні» было традыцыйна мала. Тая музыка, засілле якой у Еўропе задаволіла б больш-менш усіх, на конкурсе прадстаўлена, з аднаго боку, літоўкай Эвелінай Сашэнка з мюзікхольнай баладай «C’est Ma Vie», а з другога — швейцаркай Ганнай Расінэлі з неа-соўлавым нумарам пад кантрабас і ўкулеле

«In Love For A While». Гэтая песня была, магчыма, найлепшым выступам першага паўфінала з пункту гледжання густу і стылю.

Расійскі спявак выконваў традыцыйны еўра-поп. Затое ў сярэдзіне свайго выступу ён зрабіў фантастычнае сальта.

Заўтра адбудзецца другі паўфінал конкурсу, у якім загучыць і наша I love Belarus. А фінал адбудзецца ў ноч з 14 на 15 мая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?