Салігорскі «Шахцёр» прайграў у фінале Кубка Садружнасці, што прайшоў у Санкт-Пецярбургу, па пенальці бакінскаму «Інтэру» з лікам -- 5:6.

Салігорскі клуб прадстаўляў Беларусь на турніры, бо чэмпіён краіны БАТЭ адмовіўся ад удзелу ў ім.

Асноўны і дадатковы час скончыліся ўнічыю 0:0.

У серыі пенальці гульцы прабілі па восем удараў. У салігорцаў забілі Сітко, Каламыц, Пятроў, Палякоў, галкіпер Курскіс (які адбіў два пенальці), а не забілі Ражкоў і Грэнькоў (рашаючы ўдар, вышэй варот).

Турнір выйграў азербайджанскі клуб.

***

На шляху да фіналу «Шахцёр» выйграў у групавым турніры ў туркменскага «Небітчы» — 2:1, разграміў эстонскую «Флору» — 6:0, згуляў унічыю з пецярбургскім «Зенітам» (яго моладзевым складам) — 1:1.

У чвэрцьфінале салігорцы перамаглі кіеўскае «Дынама» (другі склад) 2:1 і ў паўфінале рыжскі «Сконта» — 2:1.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?