Учора раніцай на скрыжаванні вуліцы Астроўскага і праспекта Шміта сутыкнуліся чатыры аўтамабілі.

Паводле інфармацыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, сутыкнуліся Opel Omega, Nissan 200SX, Mercedes ML і Renault Laguna. Кіроўцу «Нісана» ў выніку заціснула ў салоне машыны. З машыны яго выразалі пажарнікі. Аднак уратаваць не змаглі: пасля абеду ад атрыманых траўмаў ён памёр у лякарні.

У шпіталь трапіў хлопец-пешаход, які трапіў пад колы «Нісана».

Паводле папярэдніх звестак Дзяржаўтаінспекцыі, «Нісан» ехаў па вуліцы Астроўскага проста, а па праспекце Шміта рухаўся «опель». На скрыжаванні яны сутыкнуліся.

Пасля гэтага «Нісан» адкінула на пешаходны пераход, дзе ішоў малады магілёвец. А затым — на «Мерсэдэс». Джып пасля ўдару адкаціўся назад і сутыкнуўся з «Рэно».

Імаверна, або кіроўца «Нісана», або кіроўца «Опеля» праехаў на чырвонае святло. Ідзе апытанне сведкаў. Але, як найчасцей, іхныя паказанні супярэчлівыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?