Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі набыла ў фірмы Florian Leonhard Fine Violins (Лондан) скрыпку работы Андрэа Гварнеры, вырабленую ў 1673 годзе, і смычок да яе, выраблены майстрам Генры ў другой палове XIX cт. Унікальны музычны інструмент быў дастаўлены ў Мінск на днях. Сапраўднасць скрыпкі і скрыпічнага смычка падцверджана сертыфікатамі, прадстаўленымі знанымі майстрамі Фларыянам Леанардам, Пітэрам Бідалфам і Жанам Франсуа Рафінам. Заключэнне аб стане інструмента, яго захаванасці, якасці праведзенай рэстаўрацыі, гукавых якасцях скрыпкі і якасці смычка прадстаўлены дырэктарам інструментаў

цэнтра Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі і прафесарам кафедры скрыпкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі

музыкі Эдуардам Кучынскім.

Мець гонар сыграць на ўнікальнай скрыпцы работы Гварнеры будуць удастоеныя адораныя скрыпачы Акадэміі музыкі падчас самых значных канцэртаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?