Выйшаў з друку другі нумар літаратурна-мастацкага часопіса «Верасень».

 Фота danilchyk.livejournal.com

Фота danilchyk.livejournal.com

У раздзеле «Паэзія» ўвазе чытачоў прапануюцца вершы Валерыі Куставай, Марысі Сушы, Паўла Баяркі, Алеся Плоткі, Аліны Кузьміч ды іншых маладых літаратараў, а таксама знаных майстраў паэтычнага слова — Уладзіміра Някляева і Васіля Зуёнка.

У раздзеле «Проза» можна прачытаць творы Ніла Гілевіча, Рамана Абрамчука, Віталя Воранава, Кацярыны Глухоўскай, Таццяны Дземідовіч.

Таксама ў гэтым нумары чытач знойдзе пераклад апавяданняў украінскай пісьменніцы Тані Малярчук, артыкулы Наталлі Пыско, Міхася Скоблы, Вітаўта Мартыненкі і інш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?