Скачок еўра на мінулым тыдні дадаў сівых валасоў тым, хто адкладвае грошы выключна ў еўрапейскай валюце. Фінансавы крызіс у Грэцыі цягнуў валюту на дно, і еўра дзень за днём абнаўляла гадавыя мінімумы ў адносінах да даляра, дайшоўшы ў рэшце рэшт да 1,25.
Дарэчы, за кошт адначасовага падзення еўра і расійскага рубеля валютны кошык апусціўся да паказчыкаў канца 2009 года. Гэта значыцца, што ў краіне назіравалася рэвальвацыя — падаражанне нацыянальнай валюты. За чатыры з паловай месяцы беларускі рубель падняўся на 0,3%.
Сітуацыя карэнным чынам змянілася раніцай у панядзелак.
Пасля12-гадзінных перамоў у Брусэлі міністры фінансаў краін Еўрасаюза дамовіліся наконт стратэгіі ратавання еўра. Было заключана пагадненне аб стварэнні спецыяльнага антыкрызіснага фонда памерам €750 мільярдаў.
€440 мільярдаў ад гэтай сумы дадуць самі краіны еўразоны, прычым найбольшы цяжар — €123 мільярда ляжа на плечы Германіі. Яшчэ €60 мільярдаў згадзілася прадаставіць Еўракамісія. Нарэшце, апошнія €250 мільярдаў падкіне Міжнародны валютны фонд.
Біржы адрэагавалі на навіны неадкладна.
Еўра ўжо перайшоў мяжу 1,3 даляра і як мінімум бліжэйшы час яму нічога не пагражае.