25 Сакавіка — дзень абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі — адзначаецца як свята нацыянальнага вызвалення. «НН» звярнулася да вядомых людзей з пытаннем, як яны святкуюць гэты дзень. Вось што адказаў палітык-лукашэнкавец Мікалай Чаргінец:

Я лічу, што мы павінны адчуваць Дзень Волі кожны дзень, а не толькі ў нейкі адзін канкрэтны. Таму і святкаваць неяк асабліва не варта. Увогуле, не трэба палітызаваць і манапалізаваць ідэі свабоды і дэмакратыі. Я падтрымліваю развіццё дэмакратыі ў Беларусі. Да саміх падзей 25 Сакавіка 1918 года ў мяне падвойнае стаўленне. З аднаго боку, тыя людзі прагнулі стварыць незалежную беларускую дзяржаву. І гэта варта вітаць.

А з іншага, сёння дату 25 Сакавіка выкарыстоўваюць у палітычных мэтах.

На гісторыю трэба глядзець, нічога з яе не выкідваючы. Калі ў часы СССР нешта выкідвалі з падручнікаў, гэта трэба вярнуць.

Трэба, каб усё ў гісторыі народа і краіны заставалася — і чорнае, і белае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?