Больш чым на 5 млн рублёў залатых вырабаў скраў жыхар Баранавічаў у ювелірным аддзеле нясвіжскага ўнівермага.
Злачынца скарыстаўся тым, што прадавачка адышла з працоўнага месца. Ён падняў шкло вітрыны і выграб золата.
Злавілі яго праз пару дзён. Скрадзенае зараз пералічваюць. Як высветлілася, злодзей ужо быў асуджаны за такія злачынствы. Распачатая крымінальная справа.
0
0
0
0
0
0