Беларускі форвард «Манрэаль Канадыенс» Сяргей Касціцын названы найлепшым гульцом матчу з «Вашынгтонам», які канадскі клуб выйграў у овертайме — 6:5 (1:1, 4:1, 0:3, 1:0).

Беларус аддаў тры галявыя перадачы: калі «Манрэаль» закінуў 4‑ю шайбу і 5‑ю шайбы (пры ліку 4:2 і 5:2), а потым асіставаў Томашу Плеканцу ў вырашальнай шайбе ў овертайме.

Касціцын-малодшы правёў на пляцоўцы 15 хвілін 2 секунды, адзін раз сам кінуў па варотах ды скончыў матч з каэфіцыентам карыснасці +2.

Ягоны брат Андрэй на пляцоўку праз атрыманую траўму не выходзіў.

У гэтым сезоне Сяргей Касціцын згуляў за «Манрэаль» 28 матчаў, закінуў дзве шайбы, зрабіў восем галявых перадачаў (2+8).

У Андрэя Касціцына – 40 згуляных матчаў: 12 шайбаў, 13 асістэнцкіх пасаў.

Цікава, што «Манрэаль» перарваў пераможную серыю «Вашынгтона», якая доўжылася 14 матчаў. Ва Ўсходняй канферэнцыі клуб займае 6-ы радок, набраўшы ў 61 гульні 64 пункты.

Да перапынку, звязанага з Алімпіядай «канадыенс» правядуць два матчы – дома і ў гасцях – з «Філадэльфіяй» (12 і 13 лютага).

Чакалася, што ў матчы супраць «Атланты» выйдзе на лёд абаронца «Каларада» Руслан Салей, які нарэшце вылечыўся, але гэтага не адбылося.

Нагадаем, што Салей у гэтым сезоне правёў за «Каларада» толькі адзін матч (8 кастрычніка супраць «Нэшвіла».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?