Клуб пятага дывізіёна чэмпіянату Англіі [г.зв. Канферэнцыя] «Чэстэр Сіці» выстаўлены на продаж.

Патэнцыйны ўладальнік каманды можа набыць клуб ўсяго за 1 фунт.

Заснаваны ў 1885 годзе клуб не змог заплаціць падаткі памерам 26 тысяч фунтаў.

Падатковы дэпартамент Англіі прыняў рашэнне выставіць яго на продаж. Калі інвестар знойдзены не будзе, трохразовы ўладальнік Кубка Уэльса спыніць сваё існаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?