27 студзеня ў Маскве адбудзецца чарговае пасяджэнне Камісіі Мытнага саюза (КМС). Беларускую дэлегацыю ўзначаліць намеснік прэм’ер‑міністра член КМС Андрэй Кабякоў.

Як паведамляе прэс‑служба Міністэрства замежных спраў Беларусі, плануецца, што падчас пасяджэння бакі разгледзяць план фармавання адзінай эканамічнай прасторы, а таксама пытанні функцыянавання адзінай сістэмы нетарыфнага рэгулявання і распрацоўкі праектаў дакументаў па вядзенні адзінай таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці Мытнага саюза, унясення змяненняў і дапаўненняў у некаторыя рашэнні Міждзяржсавета ЕўрАзЭС і КМС.

Плануецца абмеркаванне праектаў пагаднення аб устанаўленні і прымяненні ў Мытным саюзе парадку залічэння і размеркавання ўвазных мытных пошлін,

іншых пошлін, падаткаў і збораў, якія маюць эквівалентнае значэнне; пратакола аб унясенні зменаў у правілы запаўнення заявы аб увозе тавараў і выплаце ўскосных падаткаў; пагаднення аб стварэнні інстытута падатковых прадстаўнікоў дзяржаў‑членаў. Бакі маюць намер зацвердзіць сеткавы графік падрыхтоўкі праектаў міжнародных пагадненняў і нарматыўных прававых актаў, якія зацвярджаюцца КМС.

Акрамя таго, будуць разгледжаны пытанні, якія тычацца фармавання Камітэта па мерах рэгулявання знешняга гандлю, вызначэння формы звароту ў КМС аб змене стаўкі ўвазной мытнай пошліны, устаранення хібаў у таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці і карэкціроўцы ставак адзінага мытнага тарыфу, дзейнасці шэрагу экспертных груп.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?