У 2020‑м годзе Аляксандра некалькі разоў затрымлівалі і судзілі па адміністрацыйных артыкулах, а ўвосень мінулага года затрымалі паводле крымінальнага абвінавачання і змясцілі ў СІЗА на Валадарскага.
18 студзеня суддзя Юлія Крэпкая асудзіла журналіста на 3 гады абмежавання волі. Апасаючыся далейшага пераследу, Аляксандр Васюковіч выехаў з Беларусі і цяпер знаходзіцца ў бяспецы.
БАЖ дзякуе Фонду салідарнасці «Байсол» за дапамогу Аляксандру ў эвакуацыі.
5
1
1
0
2
2