Джо Байдэн. Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

Джо Байдэн. Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

Джо Байдэн падпісаў законапраект, які можа прывесці да забароны ў ЗША сацыяльнай сеткі тыкток. Аднак ён сам працягнуў выкарыстоўваць гэтую платформу ў сваёй перадвыбарнай кампаніі, заўважае AP.

Цяпер у кітайскай кампаніі ByteDance, якой належыць сацсетка, ёсць дзевяць месяцаў, каб прадаць тыкток. У адваротным выпадку платформу могуць заблакаваць у ЗША.

У сваю чаргу ўладальнікі сацыяльнай сеткі назвалі рашэнне амерыканскіх уладаў неканстытуцыйным і маюць намер аспрэчваць яго ў судзе.

У канцы сакавіка стала вядома, што канадскі мільянер Кевін О'Ліры збірае кансорцыум інвестараў для куплі тыктоку. На яго думку, прапанова, з якой можна пачынаць перамовы з ByteDance, стартуе з $20 млрд. Актывы самога О'Ліры ацэньваюцца ў $400-500 млн.

У Белага дома няма афіцыйнага акаўнта ў тыктоку, паколькі Джо Байдэн забараніў гэты дадатак на большасці ўрадавых устаноў у снежні 2022 года. Але перадвыбарчы штаб Байдэна далучыўся да сацсеткі ў ноч перад Супербоўлам 2024 года.

На дадзены момант у ЗША ў тыктоку каля 170 млн падпісчыкаў. У мінулым годзе гэтая сацсетка стала першым у свеце негульнявым дадаткам з прыбыткам больш за $10 млрд.

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0