Ракеты ATACMS у Паўднёвай Карэі. Здымак ілюстрацыйны. Фота: South Korea Defense Ministry via AP

Ракеты ATACMS у Паўднёвай Карэі. Здымак ілюстрацыйны. Фота: South Korea Defense Ministry via AP

«Я магу пацвердзіць, што Злучаныя Штаты далі Украіне дальнабойныя ракеты па ўказанні прэзідэнта», — сказаў Ведант Патэль.

Паводле яго, рашэнне аб перадачы ракет было прынята прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам у лютым. ATACMS былі ўключаныя ў пакет дапамогі, абвешчаны ў сакавіку, аднак публічна іх перадача не анансавалася. Ракеты паступілі ва Украіну ў красавіку.

«Мы не аб'яўлялі пра гэта, каб забяспечыць бяспеку аперацыі», — сказаў амерыканскі чыноўнік.

Ён заявіў, што дае ўкраінскаму боку права гаварыць пра тое, як яны прымяняюць гэтую зброю.

Паводле інфармацыі Reuters, ATACMS былі выкарыстаныя Украінай падчас удару па аэрадроме ў Крыме на мінулым тыдні.

Крыніца Reuters сведчыла, што да змены пазіцыі Вашынгтона па пытанні надання Украіне дальнабойных ракет прывяло выкарыстанне расійскай арміяй паўночнакарэйскіх балістычных ракет і ўдары Расіі па найважнейшых аб'ектах украінскай інфраструктуры.

Раней у адміністрацыі Байдэна доўга сумняваліся, ці перадаваць Украіне ракеты з далёкасцю да 300 км. Гэта рабілася як з-за боязі, што гэты крок аслабіць вайсковы арсенал ЗША, так і з-за асцярог, што Украіна будзе выкарыстоўваць гэтую зброю для паражэння цэляў у глыбіні РФ.

Цяпер Злучаныя Штаты працягнуць пастаўляць Украіне тактычныя ракеты ATACMS, заявіў памочнік прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван.

«Як я ўжо сказаў ва ўступным слове, мы ўжо адправілі некалькі [ракет], і цяпер, калі ў нас ёсць дадатковыя паўнамоцтвы і сродкі, мы адправім больш», — сказаў ён.

Пры гэтым Саліван адмовіўся называць канкрэтную колькасць ракет, якія плануе паставіць Украіне Вашынгтон. 

Пры дапамозе ракет ATACMS Украіна мае магчымасць абстрэльваць аб'екты на ўсіх тэрыторыях, акупаваных Расіяй, уключаючы Крым.

Чытайце таксама:

Удар па авіябазе Джанкой у Крыме мог быць справай ракет ATACMS

Зяленскі расказаў, як Украіна прыменіць дальнабойныя ракеты ATACMS

У ЗША сталі менш баяцца, што перадача ATACMS Украіне расцвяліць Пуціна

Заходнія медыя пацвярджаюць першае выкарыстанне ракет ATACMS ва Украіне

«Нашы дамоўленасці выконваюцца вельмі дакладна». Зяленскі пацвердзіў, што Украіна выкарыстала ракеты ATACMS

Клас
27
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
1