Павел Данейка згадаў тэорыю канкурэнтных пераваг краін вядомага эканаміста Майкла Портара. Адпаведна ёй, нацыі дасягаюць канкурэнтаздольнасці на сусветных рынках у тых галінах, прадуктах, у якіх нацыянальная сістэма каштоўнасцей дае больш шансаў перамагчы.
Іншымі словамі, тлумачыць Данейка, «ты ўмееш у рамках гэтай сістэмы каштоўнасцей рабіць нешта так добра, што апераджаеш сваіх канкурэнтаў».
Што ж умеюць рабіць беларусы? Эканаміст заўважыў, што цікавым прыкладам з'яўляецца беларускі будаўнічы бізнэс.
Гэты беларускі бізнэс у рэлакацыі «рухаецца па ўсёй Еўропе», і Данейка тлумачыць чаму:
«Будаўнічы бізнэс — квінтэсэнцыя нявызначанасці і крызісаў. Там увесь час трэба разграбаць. А мы выраслі пад ціскам Лукашэнкі ў крызісах. Мы навучыліся ўсё вельмі хутка мяняць, знаходзіць новыя рашэнні, адаптавацца».
Па словах Данейкі, здольнасць адаптавацца да зменаў абапіраецца яшчэ і на такую рэч, як адсутнасць замежных інвестыцый.
На погляд эканаміста, пошук уласных рашэнняў вельмі добра адбіўся на яшчэ адной беларускай галіне — ІТ.
Глядзіце цалкам:
Чытайце таксама:
Данейка: У Нацбанку шмат прафесіяналаў, якія б маглі рухаць рэформы
Эканаміст Данейка ўпэўнены, што не горш за Лукашэнку змог бы манеўраваць паміж Захадам і Расіяй