У суполцы «Авторынок Беларусь» няма ніякай палітыкі, там публікуюцца аб'явы людзей аб продажах аўтамабіляў. Верагодна, у «экстрэмісцкі» спіс яна трапіла толькі з-за таго, што на аватарцы мае фрагмент беларускіх аўтамабільных нумароў узору пачатку 90-х гадоў — на іх ёсць герб «Пагоня».
Таксама ў Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў гэтым разам трапілі:
- тэлеграм-каналы і чаты «Пацаны», «Общество воли и дела»;
- інстаграм-старонкі belarusdaily_org, international_male_choir_unia;
- тыкток-старонкі «ПРЕССА», «SovsemBespalevaTV», «Паняверка», «Нашы Навіны», «практикующий врач», «Tatjana», «Папа Карло», «Пра Віцебск\Вясна», «Ирина».
Чытайце таксама:
ААЦ пазбавіў даменных імёнаў сайт «Медыя-Палессе» і краму Symbal.by
0
6
3
0
0
6